Старт продажаў HONOR MagicBook X 14 Pro і X 16 Pro в А1 | Навiны | Пра кампанію

Старт продажаў HONOR MagicBook X 14 Pro і X 16 Pro в А1

Прылады

У А1 стартавалі продажы новых ноўтбукаў ад HONOR – MagicBook X 14 Pro і MagicBook X 16 Pro. Яны стануць ідэальным выбарам для тых, хто цэніць не толькі высокую прадукцыйнасць, але і стыльны дызайн. Прылады выдатна падыходзяць як для працы, так і для адпачынку. У іх ёсць усе неабходныя інструменты ў зручным і лёгкім корпусе. Набыць навінкі можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.

 

MagicBook X 14 Pro і MagicBook X 16 Pro аснашчаныя высакаякаснымі дысплэямі FullView з вузкімі рамкамі і раздзяленнем Full HD, што забяспечвае надзвычайную выразнасць і рэалістычнасць выявы. Розніца заключаецца ў памеры экрана: X14 Pro прапаноўвае кампактнасць і лёгкасць, зручныя для падарожжаў і працы на хаду, тады як X16 Pro з павялічанай дыяганаллю экрана забяспечвае больш прасторы для працы і забаў.

 

Хуткасць работы ноўтбукаў гарантаваная магутнымі працэсарамі апошняга пакалення і вялікім аб'ёмам аператыўнай памяці да 8 ГБ, што дазваляе запускаць рэсурсаёмістыя дадаткі, працаваць з графікай і без затрымак пераключацца між задачамі. Працяглая работа без падзарадкі дзякуючы ёмістаму акумулятару і падтрымцы хуткай зарадкі – яшчэ адна перавага, што асабліва каштоўна для карыстальнікаў, якія вядуць актыўны лад жыцця.

 

Для абароны даных у абедзвюх мадэлях убудаваны сканер адбіткаў пальцаў, аб'яднаны з кнопкай уключэння, што дазваляе вокамгненна і бяспечна атрымаць доступ да прылады. А металічны корпус не толькі выглядае элегантна, але і абараняе ад пашкоджанняў, што робіць ноўтбукі даўгавечнымі і надзейнымі спадарожнікамі.

 

Выбірайце мадэль, якая падыходзіць вам, і скарыстайце прывабныя ўмовы набыцця проста зараз у А1!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.