Старт продажаў флагманскай Яндэкс Станцыі Дуа Макс у А1 | Навiны | Пра кампанію

Старт продажаў флагманскай Яндэкс Станцыі Дуа Макс у А1

Прылады

А1 абвяшчае пра старт продажаў Яндэкс Станцыі Дуа Макс — флагманскай калонкі з галасавым памочнікам Аліса. Навінку можна набыць у інтэрнэт-магазіне А1 адным плацяжом або аформіць зручную растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.

 

Навінка аснашчаная сэнсарным 10,5-цалёвым Full HD экранам з камерай на 13 Мп, што дазваляе камунікаваць з Алісай не толькі голасам, але і дотыкамі. Гэта функцыя асабліва зручная, калі вы выбіраеце музыку з любімага плэйліста або шукаеце інфармацыю ў інтэрнэце. Апрача таго, Яндэкс Станцыя Дуа Макс дае магчымасць павярнуць экран на 90 градусаў — гэта робіць прагляд фільмаў і серыялаў камфортным у любой сітуацыі.

 

З Яндэкс Станцыяй Дуа Макс забяспечаны чысты гук дзякуючы дынамікам магутнасцю 60 Вт і ўбудаванаму сабвуферу. Таксама калонка дазваляе лёгка кіраваць разумным домам: цяпер запускаць прылады і сцэнарыі, змяняць яркасць і колер асвятлення, правяраць статус працы прыбораў можна літаральна за колькі дотыкаў.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы