Адразу чатыры навінкі брэнда HP ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Адразу чатыры навінкі брэнда HP ужо ў А1

Прылады

У А1 асартымент ноўтбукаў папоўніўся адразу чатырма навінкамі папулярнага брэнда HP. Устройствы выдатна падыдуць як для работы і вучобы, так і для забаў. Мадэлі даступныя для куплі адным плацяжом ад 1649 рублёў або ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 83,29 рубля ў месяц.

 

Сучасныя і магутныя HP Pavilion x360 14-ek0033dx і HP Laptop 15s-fq5025ny працуюць на базе 10-ядзернага працэсара Intel Core i5-1235U з частатой 3,3 ГГц, а пры вялікіх нагрузках ноўтбукам дапамагае тэхналогія Intel Turbo Boost. За крышталёва чысты і яркі малюнак адказвае Full HD-дысплэй, а для яшчэ большай зручнасці і мабільнасці экран HP Pavilion x360 14-ek0033dx адкідваецца на 360 градусаў. Акрамя таго, кіраваць камп’ютарам можна прама з сэнсарнага экрана.

 

Ноўтбук HP ProBook 455 G8 працуе на аперацыйнай сістэме Windows 10 Pro і на базе 6-ядзернага працэсара AMD Ryzen 5 5600U з частатой 2,3 Ггц і аб’ёмам кэша 16 МБ. З дапамогай тэхналогіі Max Boost Clock магчыма аўтаматычнае павелічэнне прадукцыйнасці да частаты 4,2 ГГц. 8 ГБ аператыўнай памяці і 256 ГБ цвёрдага дыска – добры збалансаваны варыянт для большасці паўсядзённых задач.

 

І яшчэ адна навінка – бюджэтны HP 250 G8 Notebook PC з найноўшымі тэхналогіямі, уключаючы магутны працэсар Intel Core i3-1115G4. Устройства мае 15,6-цалёвы экран з вузкімі рамкамі і HD-камеру з шырокім дынамічным дыяпазонам. Тонкая і лёгкая канструкцыя ноўтбука адпавядае стылю мабільнай работы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.