Спецыяльна для ўладальнікаў Apple: зарадная станцыя Revolt A1 – ужо ў продажы! | Навiны | Пра кампанію

Спецыяльна для ўладальнікаў Apple: зарадная станцыя Revolt A1 – ужо ў продажы!

У віртуальнай краме А1 стартавалі продажы бесправадной зараднай станцыі для прылад Apple – Revolt A1.

 

З дапамогай зараднай станцыі Revolt A1 можна адначасова зараджаць смартфон iPhone (падтрымліваюцца мадэлі iPhone X і вышэй), гадзіннікі Apple Watch і бесправадныя навушнікі AirPods. Падтрымка тэхналогіі хуткай зарадкі робіць працэс больш зручным і дазваляе эканоміць час.

 

Купіць зарадную станцыю Revolt A1 у віртуальнай краме можна за 179 рублёў, у тым ліку і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 7,45 рубля ў месяц.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.