Супрацоўнікі А1 высадзілі больш за 2,5 га лесу ў Калінкавіцкім раёне
А1 прыняў актыўны ўдзел у аднаўленні лясоў Беларусі. Супрацоўнікі кампаніі высадзілі ў Калінкавіцкім раёне больш за 2,5 гектара лесу, каб унесці свой уклад у аднаўленне ляснога фонду, які пацярпеў пасля летняга ўрагану.

У суботу, 2 лістапада 2024 г., А1 прыняў удзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», мэтай якой з'яўляецца аднаўленне ўчасткаў, якія пацярпелі ад стыхіі. Акцыя ладзіцца з 12 кастрычніка да 12 лістапада па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. А1 унёс свой уклад у аднаўленне лесу на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна — аднаго з найбольш пацярпелых пасля ўрагану рэгіёнаў нашай краіны. Супрацоўнікі кампаніі высадзілі больш за пяць тысяч дрэў, каб дапамагчы лясам рэгіёна хутчэй аднавіцца.


«У рамках нашай ESG-стратэгіі экалагічныя ініцыятывы ўжо некалькі гадоў займаюць адно з ключавых месцаў у дзейнасці кампаніі. Мы імкнёмся натхніць нашых супрацоўнікаў, кліентаў і партнёраў на беражлівыя адносіны да прыроды і экалагічныя паводзіны. Пасадка лесу — гэта вялікі і значны крок, які можа зрабіць кожны з нас для аховы навакольнага асяроддзя, — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па тэхнічных пытаннях Уладзімір Сачкоў.

Гэта не першая валанцёрская ініцыятыва кампаніі ў Калінкавіцкім раёне — у жніўні супрацоўнікі А1 арганізавалі ў мясцовым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва майстар-клас па лічбавай пісьменнасці. Ён ладзіўся для людзей старэйшага ўзросту і людзей з інваліднасцю, каб яны маглі больш даведацца аб кібербяспецы і навучыцца процідзейнічаць махлярам у сетцы.
Акрамя гэтага, улетку А1 пашырыў сваю фіксаваную сетку ў Калінкавіцкім раёне, дзякуючы чаму жыхары рэгіёна атрымалі доступ да Інтэрнэту на хуткасці да 500 Мбіт/с, магчымасць карыстацца цэлым комплексам паслуг сувязі ў рамках адной прапановы, а таксама зручна і выгадна арганізаваць сваё анлайн-жыццё. У тарыфных лінейках ёсць як даступныя прапановы, арыентаваныя выключна на хатні Інтэрнэт, так і комплексныя рашэнні, якія аб'ядноўваюць некалькі паслуг: Інтэрнэт, тэлебачанне і мабільную сувязь.