Смартфоны iPhone 11 і iPhone 11 Pro хутка ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Смартфоны iPhone 11 і iPhone 11 Pro хутка ў А1

Неўзабаве абаненты А1 змогуць стаць шчаслівымі ўладальнікамі iPhone 11 або iPhone 11 Pro – перадзамова на смартфоны стартуе ўжо 18 кастрычніка ў 00:01, а старт продажаў – 25 кастрычніка ў 00:01.

 

iPhone 11 Pro аснашчаны рэвалюцыйнай сістэмай з трыма камерамі, якая дадае процьму магчымасцяў для фота без будзь-якіх складанасцяў. Таксама прылада атрымала беспрэцэдэнтнае павелічэнне рэсурсу акумулятара і надзвычайны працэсар з падтрымкай тэхналогій машыннага навучання, які пашырае межы магчымасцяў iPhone.

 

iPhone 11 – нічога лішняга, толькі самае патрэбнае. Смартфон аснашчаны новай сістэмай з дзвюма камерамі, здольнай ахопліваць яшчэ больш таго, што вы бачыце і любіце. Самы хуткі працэсар у смартфоне A13 Bionic і магутны акумулятар дазволяць больш бавіць часу са сваім iPhone і марнаваць менш часу на яго зарадку. А дзякуючы высокай якасці відэа на iPhone 11 вашыя гісторыі стануць яшчэ больш яскравымі і дэталёвымі. Пры гэтым усе камеры прылады здольныя здымаць 4К-відэа з чашчынёй 60 кадраў у секунду.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.