Смартфон Redmi Note 8 (2021): абноўлены Xiaomi ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Смартфон Redmi Note 8 (2021): абноўлены Xiaomi ужо ў А1

У А1 пачаліся продажы палепшанай версіі бестселера 2019 года – Xiaomi Redmi Note 8 (2021).

 

Новы смартфон атрымаў усё тое, што зрабіла папулярнай папярэднюю мадэль: 6,3-цалёвы дысплей з ахоўным двухбаковым шклом Corning Gorilla Glass 5, сканер адбіткаў пальцаў, ёмісты акумулятар на 4000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі і выдатную сістэму з чатырох фотакамер з асноўным модулем на 48 Мп. Але дзякуючы магутнаму працэсару MediaTek Helio G85 прадукцыйнасць і энергаэфектыўнасць прылады стала нашмат вышэй.

 

У А1 версія з 4 ГБ аператыўнай і 64 ГБ пастаяннай памяці даступная за 529 рублёў ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў за 22,04 рубля ў месяц.

 

Спяшайцеся за хітовай навінкай у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.