Смартфон POCO X4 Pro 5G – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Смартфон POCO X4 Pro 5G – ужо ў А1

У А1 стартуюць продажы POCO X4 Pro 5G у двух мадыфікацыях з розным аб'ёмам аператыўнай і ўбудаванай памяці. Новую мадэль ад папулярнага суббрэнду Xiaomi можна набыць у растэрміноўку без першапачатковага ўзносу ў крамах А1.

 

POCO X4 Pro 5G адрозніваецца стыльным і запамінальным дызайнам з люстраной паверхняй асноўнага корпуса i блокам з трох камер, які вылучаецца на яе фоне. Дзякуючы гульні святла на тыльнай паверхні смартфона ствараецца геаметрычны ўзор, які змяняецца з розных ракурсаў. Пры гэтым POCO X4 Pro 5G – па-сапраўднаму магутная прылада з вялікім 6,67-цалёвым дысплеем і прадукцыйным працэсарам Snapdragon 695.

 

Сістэма камер POCO X4 Pro 5G уключае асноўны модуль на 108 Мп, шырокавугольны на 8 Мп, а таксама макрамодуль на 2 Мп – усё, што трэба для выдатных фота і відэа! Франтальная камера, убудаваная ў адтуліну ў цэнтры верхняй частцы дысплея, мае раздзяленне 16 Мп.

 

За абарону вашых дадзеных адказвае сканер адбіткаў пальцаў, убудаваны ў клавішу ўключэння прылады.

 

Дзякуючы акумулятару ёмістасцю 5000 мАг ўладальнік POCO X4 Pro 5G можа быць упэўнены, што зарадкi прылады хопіць на дзень актыўнай працы. Пры гэтым папоўніць запас энергіі да 100% можна ўсяго за 41 хвіліну: у камплект пастаўкі ўваходзіць блок сілкавання з хуткай зарадкай 67 Вт.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.