Смартфон POCO X4 GT – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Смартфон POCO X4 GT – ужо ў А1

У А1 стартаваў продаж POCO X4 GT з элегантным дызайнам і вялікім аб’ёмам памяці: 8 ГБ аператыўнай і 128 ГБ убудаванай памяці. Новую мадэль можна купіць без пераплаты ў растэрміноўку да 11 месяцаў або ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 66,44 рубля ў месяц.

 

POCO X4 GT адрозніваецца новым дызайнам з люстраной паверхняй асноўнай часткі корпуса. Смартфон таксама атрымаў вялікі 6,6-цалёвы дысплэй з тэхналогіяй DC Dimming, дзякуючы якой зніжаецца шкода ад мігацення і сіняга святла, першакласны 8-ядзерны працэсар MediaTek Dimensity і трайную камеру: асноўны модуль з аптычнай стабілізацыяй на 64 Мп, ультрашырокавугольны на 8 Мп, а таксама макрамодуль на 2 Мп. Франтальная камера, урэзаная ў адтуліну па цэнтры верхняй часткі дысплэя, мае разрашэнне 16 Мп.

 

Дзякуючы ёмістаму акумулятару на 5080 мАг уладальнік POCO X4 GT можа быць упэўнены, што зарада ўстройства яму хопіць на доўгія гадзіны актыўнай работы. Пры гэтым папоўніць запас энергіі да 100% можна ўсяго за 46 мінут: у камплект пастаўкі ўваходзіць блок сілкавання з хуткай зарадкай 67 Вт.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.