Смарт-гадзіннік Samsung Galaxy Watch Active2 цяпер у А1 | Навiны | Пра кампанію

Смарт-гадзіннік Samsung Galaxy Watch Active2 цяпер у А1

У А1 стартавалі продажы «разумнага» гадзінніка Samsung Galaxy Watch Active2. Навінку можна набыць у растэрміноўку без пераплатаў да 24 месяцаў.

 

Samsung Galaxy Watch Active2 атрымаў сэнсарны Super AMOLED экран, абноўленыя датчыкі і цэлы набор функцый для кантролю за станам здароўя. Акрамя таго, з дапамогай «разумнага» гадзінніка карыстальнік можа ў адзін клік увайсці ў сацыяльныя сеткі і адказаць на паведамленне. Таксама прылада падтрымлівае функцыю пераўтварэння маўлення ў тэкст у рэжыме рэальнага часу.

 

Набыць Samsung Galaxy Watch Active2 40 мм можна за 639 рублёў або ў растэрміноўку ад 26,62 рубля ў месяц, Samsung Galaxy Watch Active2 44 мм – за 999 рублёў або ад 41,62 рубля ў месяц. Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.