Смарт-гадзіннікі Huawei Watch GT 2 Classic ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Смарт-гадзіннікі Huawei Watch GT 2 Classic ужо ў А1

У А1 стартавалі продажы «разумных» гадзіннікаў Huawei Watch GT 2 Classic, якія стануць для карыстальнікаў не толькі персанальным трэнерам, але і верным памочнікам. Набыць прылады можна адным плацяжом або ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў.

 

Смарт-гадзіннікі Huawei Watch GT 2 Classic атрымалі сэнсарны 1,39-цалёвы AMOLED-экран, працэсар Kirin A1, які забяспечвае высокую прадукцыйнасць і нізкае энергаспажыванне, а таксама ахоўнае 3D-шкло, вырабленае з выкарыстаннем алмазнай апрацоўкі. Акрамя таго, прылада дазваляе адказваць на ўваходныя выклікі, а дзякуючы новай версіі Bluetooth ад смартфона можна адыходзіць на адлегласць да 150 метраў.

 

Дзякуючы магчымасці злучаць Huawei Watch GT 2 Classic з бесправаднымі навушнікамі і функцыі кіравання плэерам смартфона музыку цяпер можна слухаць проста з гадзінніка. Для гэтага карыстальніку дастаткова запампаваць улюбёныя кампазіцыі ў дадатак Huawei Health, пасля чаго яны з'явяцца ў плэйлісце прылады.

 

Набыць «разумны» гадзіннік Huawei Watch GT 2 Classic можна ў растэрміноўку без пераплата ад 23,29 рубля ў месяц або адным плацяжом за 559 рублёў. Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.