Зніжкі да 540 рублёў! «Чорная пятніца» ўжо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Зніжкі да 540 рублёў! «Чорная пятніца» ўжо ў А1

Кампанія А1 запрашае на «чорную пятніцу»! Цэлыя чатыры дні – 22, 23, 24 і 25 лістапада – у крамах кампаніі, інтэрнэт-краме і ў павераных А1 можна будзе набыць смартфоны, планшэты і аксесуары па спецыяльных цэнах, а выгада па некаторых мадэлях будзе дасягаць 540 рублёў.

 

У «чорнай пятніцы» ўдзельнічаюць 43 мадэлі смартфонаў, 11 мадэляў планшэтаў і больш за 50 мадэляў іншага абсталявання — аксесуараў (ад чахлоў і ахоўнага шкла да навушнікаў), роўтараў і мадэмаў.

 

«Чорная пятніца» ў А1 парадуе выдатнымі цэнамі на многія папулярныя ў Беларусі мадэлі смартфонаў. Так, напрыклад, на куплі чатырохкамернага Xiaomi Redmi Note 8 Pro з аб'ёмам убудаванай памяці 64 ГБ можна будзе сэканоміць 100 рублёў — пры ўмове аднаразовай аплаты прылада абыдзецца ў 559 рублёў замест 659. На 100 рублёў будзе зніжана цана на Xiaomi Redmi Note 7: версію з 64 ГБ убудаванай памяці можна будзе купіць за 399 рублёў замест 499 — гэтым разам як пры куплі адным плацяжом, так і ў растэрміноўку на 6 і 11 месяцаў.

 

У рамках акцыі будуць прапанаваныя ў тым ліку і навінкі 2019 года — напрыклад, флагман Huawei P30 Pro будзе прадавацца за 1859 рублёў, а Huawei P30 lite – за 599 рублёў. Сэканоміць на куплі ўдасца да 240 рублёў і 50 рублёў адпаведна. Дарэчы, рэкамендуем скарыстацца магчымасцю і адразу ж набыць для Huawei P30 Pro чахол SmartFlip Cover: яго таксама прапануюць з прыемнай зніжкай.

 

Не абыдзецца «чорная пятніца» без сюрпрызаў для прыхільнікаў брэнда Apple. Менавіта іх А1 здзівіць максімальнымі памерамі зніжак: Apple iPhone XS Max 256GB можна будзе купіць у растэрміноўку на 30 месяцаў на 540 рублёў танней, а Apple iPhone Xs 64GB — на 520.

 

Што тычыцца планшэтаў, сярод тых мадэляў, на якія з 22 па 25 лістапада будуць распаўсюджвацца адмысловыя цэны, будуць Apple iPad 2018 (32 GB), Huawei MediaPad M5 Lite і Huawei MediaPad T5 32GB, Lenovo Tab 8 16GB [ТB-8304F1] WiFi і Lenovo Tab 3 Bussines 32GB [TB3-X70L], Планшэт Prestigio PMT5791 і іншыя.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы