Сертыфікат на абарону дысплея – у падарунак да новага Samsung Galaxy Z Fold3 па перадзаказе | Навiны | Пра кампанію

Сертыфікат на абарону дысплея – у падарунак да новага Samsung Galaxy Z Fold3 па перадзаказе

А1 працягвае перадзаказ на новы смартфон Samsung Galaxy Z Fold3. Кожны, хто паспее аформіць куплю, атрымае прыемны бонус – сертыфікат на замену дысплея. Набыць прыладу можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 233,29 рубля ў месяц.

 

Трэцяе пакаленне складных смартфонаў Galaxy Z Fold3 захавала ўсе ключавыя асаблівасці сваіх папярэднікаў: у складзеным выглядзе гэта зручны і практычны апарат з 6,2-цалёвым бязрамкавым экранам, а ў раскладзеным – 7,6-цалёвы планшэт. Пры гэтым новая версія атрымала шэраг істотных паляпшэнняў: «нябачная» падэкранная франтальная камера, найноўшы працэсар Qualcomm Snapdragon 888, падтрымка пяра S Pen і павялічаны аб'ём убудаванай памяці (будуць даступныя версіі з 256 і 512 ГБ). Акрамя таго, сама прылада стала танчэй і лягчэй і ўпершыню ў гісторыі лінейкі Z Fold атрымала абарону ад вады IPX8.

 

Падарункам для ўсіх, хто аформіць перадзаказ у А1, стане сертыфікат Samsung Care на аднаразовую замену дысплея ў аўтарызаваных цэнтрах Samsung тэрмінам дзеяння на адзін год.

 

Рабіць пакупкі ў А1 – заўсёды камфортна і выгадна!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.