Зрабі ярчэй: бесправадныя навушнікі HUAWEI FreeBuds 3 у чырвоным колеры – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Зрабі ярчэй: бесправадныя навушнікі HUAWEI FreeBuds 3 у чырвоным колеры – ужо ў А1

У А1 пачаўся продаж яркай навінкі: бесправадныя навушнікі HUAWEI FreeBuds 3 цяпер можна набыць у чырвоным колеры. Прылада даступная за 399 рублёў пры набыцці адным плацяжом або ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным узносам ад 16,62 рубля.

 

HUAWEI FreeBuds 3 падораць сапраўднае задавальненне як ад праслухоўвання музыкі, так і ад мабільнага камунікавання: навушнікі з убудаваным мікрафонам зручна і надзейна размяшчаюцца ў вушной ракавіне, забяспечваючы глыбокае аб'ёмнае гучанне. Пры гэтым дзякуючы аэрадынамічнай канструкцыі мікрафона эфектыўна заглушаюцца пабочныя шумы.

 

Акрамя таго, бесправадныя навушнікі аснашчаныя модулем Bluetooth 5.1, а таксама тэхналогіяй двайнога канала сінхроннай перадачы і перадавой тэхналогіяй апрацоўкі аўдыя частатой 365 МГЦ. Huawei FreeBuds 3 здольныя прапрацаваць да 4 гадзін на адным поўным зарадзе. Выкарыстанне зараднага кейса дазволіць цалкам падзарадзіць навушнікі яшчэ 4 разы. Акрамя таго, ён аснашчаны функцыяй бесправадной і зваротнай бесправадной зарадкі.

 

Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку кампаніі ў Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.