Самы чаканы смартфон ужо тут – у А1 стартавалі продажы iPhone 11, iPhone 11 Pro і iPhone 11 Pro Max | Навiны | Пра кампанію

Самы чаканы смартфон ужо тут – у А1 стартавалі продажы iPhone 11, iPhone 11 Pro і iPhone 11 Pro Max

Добрая навіна для паклоннікаў брэнда Apple – у А1 стартавалі продажы iPhone 11, iPhone 11 Pro і iPhone 11 Pro Max. Набыўшы смартфон да 27 кастрычніка ўключна, абаненты А1 змогуць атрымаць дадатковыя бонусы — безліміт мабільнага інтэрнэту, растэрміноўку да 30 месяцаў, кэшбэк на асабовы рахунак пры набыцці ў растэрміноўку, а таксама зніжку да 34% на арыгінальныя чахлы Apple!

 

Набыўшы iPhone 11, iPhone 11 Pro і iPhone 11 Pro Max у любую растэрміноўку ў А1 да 27 кастрычніка, пакупнік атрымае прыемны бонус у выглядзе кэшбэка: 100 рублёў вернуцца на асабовы рахунак кліента, прытым менавіта ў грашовай форме, а не ў выглядзе балаў ці бонусаў. А для абанентаў тарыфных планаў лінейкі «Камфорт» падрыхтаваны асаблівы сюрпрыз: да канца года пры набыцці новых мадэляў iPhone яны змогуць атрымаць паўгадавы безліміт мабільнага інтэрнэту. Для карыстальнікаў тарыфаў «Камфорт S» і «Камфорт M» хуткасць безлімітнага падключэння складзе да 1 Мбіт/с, а для карыстальнікаў тарыфаў «Камфорт L» і «Камфорт ХL» – да 2 Мбіт/с.

 

Акрамя таго, да 27 кастрычніка ўключна ў крамах А1 можна набыць фірменныя чахлы Apple для новых iPhone са зніжкай да 34%.

 

iPhone 11 Pro i iPhone 11 Pro Max атрымалі рэвалюцыйную сістэму з трыма камерамі. Спалучэнне звышшырокавугольнага, шырокавугольнага і тэлефота-модуляў дазваляе атрымліваць здымкі прафесійнага ўзроўню практычна ў любых умовах. Таксама прылады атрымалі надзейную абарону ад уздзеяння вады (яны могуць правесці да 30 хвілін пад вадой на глыбіні да 4 метраў), заўважна павялічаную працягласць працы ад аднаго зараду акумулятара і ашаламляльны працэсар A13 Bionic з падтрымкай тэхналогій машыннага навучання.

 

iPhone 11 аснашчаны новай сістэмай з дзвюма камерамі, здольнай захаваць усе самыя важныя для вас моманты і падзеі ва ўсёй іх яскравасці. А дзякуючы высокай якасці відэа на iPhone 11 вашыя гісторыі стануць яшчэ больш выразнымі: камеры прылады здольныя здымаць 4К-відэа з частатой 60 кадраў у секунду. Працэсар A13 Bionic дапаможа хутчэй вырашаць любыя, нават самыя рэсурсаёмістыя задачы, а палепшаны акумулятар дазволіць радзей успамінаць пра зарадку.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.