Самыя свежыя навінкі ад Samsung ужо даступныя для перадзамовы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Самыя свежыя навінкі ад Samsung ужо даступныя для перадзамовы ў А1

У віртуальнай краме А1 адкрытая перадзамова на цэлы шэраг навінак – новыя мадэлі гадзіннікаў, навушнікаў і планшэтаў Samsung.

 

У ліку прылад, якія даступныя для перадзамовы, – планшэты Samsung Galaxy Tab S7 128 ГБ і Samsung Galaxy Tab S7+ 128 ГБ, гадзіннікі Samsung Galaxy Watch 3 41 і 45 мм, а таксама бесправадныя навушнікі Galaxy Buds Live SM-R180.

 

Новыя планшэты ад Samsung першымі ў свеце атрымалі працэсар Qualcomm Snapdragon 865+. Галоўнае адрозненне паміж дзвюма гэтымі прыладамі заключаецца ў габарытах і дыяганалі экрана, а таксама ў тыпе выкарыстанай матрыцы: у малодшай версіі гэта 11-цалёвы IPS-дысплей раздзяленнем 2560 х 1600 пікселяў, у старэйшай – дысплей Super AMOLED дыяганаллю 12,4 цалі раздзяленнем 2800 х 1752 пікселі. Акрамя таго, адрозніваюцца яны і ёмістасцю АКБ: 8 000 і 10 090 мАг у Samsung Galaxy Tab S7 і Samsung Galaxy Tab S7+ адпаведна. У якасці аперацыйнай сістэмы ў абодвух прыладах выступае Android 10. Новыя флагманскія планшэты ад Samsung атрымалі 6 ГБ аператыўнай і 128 ГБ убудаванай памяці, 8-мегапіксельныя франтальныя камеры і здвоены асноўны фотамодуль на 13 і 5 Мп. Акрамя таго, і Galaxy Tab S7, і Galaxy Tab S7+ падтрымліваюць стылус S Pen.

 

Гадзіннікі Samsung Galaxy Watch 3 дазваляюць з камфортам кіраваць выклікамі, апавяшчэннямі, музыкай і камерай падключанага да іх смартфона, а таксама прапануюць карысныя парады па падтрыманні здаровага ладу жыцця і адкрываюць поўны доступ да даных пра трэніроўкі і фізічную актыўнасць свайго ўладальніка.

 

Навушнікі Galaxy Buds Live адрозніваюцца незвычайным дызайнам для максімальна камфортнага размяшчэння ў вушной ракавіне. Спецыяльная адаптыўная сістэма з трох мікрафонаў і датчык касцявой праводнасці забяспечваюць крыштальна чыстую перадачу голасу падчас размовы па тэлефоне, а актыўнае шумазаглушэнне адсякае да 97% пабочных непажаданых гукаў у нізкачастотным дыяпазоне. Акрамя таго, асаблівасці канструкцыі навушнікаў забяспечваюць рэалістычнае і глыбокае гучанне вашых улюбёных музычных кампазіцый.

 

Здзейсніць куплю можна як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без пераплат і першапачатковага ўзносу. У гэтым выпадку гадзіннікі Samsung Galaxy Watch 3 абыдуцца ў суму ад 41,62 рубля ў месяц, навушнікі Galaxy Buds Live – ад 19,54 рубля ў месяц, планшэт Samsung Galaxy Tab S7 – ад 91,62 рубля ў месяц, а Galaxy Tab S7+ – ад 112,45 рубля ў месяц.

 

Спяшайцеся аформіць перадзамову ў А1, каб стаць адным з першых уладальнікаў навінак ад Samsung!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.