Samsung Galaxy S23 хутка ў А1 – пакідайце заяўку ўжо зараз | Навiны | Пра кампанію

Samsung Galaxy S23 хутка ў А1 – пакідайце заяўку ўжо зараз

Прылады

Зусім хутка ў А1 стартуе продаж смартфонаў новай лінейкі ад Samsung.

 

А з сённяшняга дня кампанія А1 фарміруе папярэдні спіс жадаючых набыць адну з навінак – Galaxy S23, Galaxy S23+ і Galaxy S23 Ultra.

 

Афармленне будучай пакупкі будзе магчыма як адзіным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага ўзносу.

 

Смартфоны флагманскай лінейкі маюць экраны Dynamic AMOLED 2X і працуюць на магутным працэсары Snapdragon 8 Gen 2. Дысплэі мадэлей абаронены трывалым шклом новага пакалення – Gorilla Glass Victus 2, якое ў сярэднім складаецца з 22% перапрацаванай другаснай сыравіны. Акрамя таго, устройствы атрымалі вільгацеахову па стандарце IP68, які гарантуе высокую ступень герметычнасці і воданепранікальнасці.

 

Таксама серыя Galaxy S23 уражвае неверагоднай сістэмай камер, якая дае карыстальнікам яшчэ больш свабоды для творчасці. Ствараць прафесійныя фота дапамагае і ўбудаваная апрацоўка выявы пры дапамозе алгарытмаў штучнага інтэлекту.

 

Навінкі прадстаўлены ў чатырох матавых адценнях, натхнёных прыродай: Чорны Фантом, Лаванда, Зялёны і Бэжавы. А стыльны дызайн створаны з кампанентаў, вырабленых з выкарыстаннем перапрацаваных матэрыялаў.

 

Ужо сёння вы можаце зрабіць заяўку ў інтэрнэт-магазіне А1.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.