Samsung Galaxy M21: новая мадэль у продажы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Samsung Galaxy M21: новая мадэль у продажы ў А1

У А1 пачаліся продажы Samsung Galaxy M21. Набыць смартфон можна аднаразовым плацяжом за 619 рублёў ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным узносам ад 25,79 рубля.

 

Навінка Samsung Galaxy M21 аснашчана магутнай трайной камерай: галоўны модуль на 48 Мп робіць дастойныя здымкі нават ноччу, ультрашырокавугольны на 8 Мп дапамагае ствараць панарамныя здымкі з вуглом агляду 123 градусы, а модуль на 5 Мп з датчыкам глыбіні дадае натуральнасці партрэтным здымкам дзякуючы эфекту баке.

 

Таксама гэта мадэль атрымала франтальную камеру на 20 Mп, 6,4-цалёвы бязрамкавы дысплей Super AMOLED, акумулятар 6000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі і сканер адбіткаў пальцаў на задняй панэлі корпуса. Магутны 8-ядзерны працэсар Exynos 9611 і 4 ГБ аператыўнай памяці забяспечваюць хуткую і плаўную працу ўсіх дадаткаў, а ўбудаваная памяць 64 ГБ з магчымасцю пашырэння аб'ёму дазволіць захоўваць і спампоўваць столькі інфармацыі, колькі вам трэба.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.