Samsung Galaxy А02s: адна з самых даступных навінак года ўжо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Samsung Galaxy А02s: адна з самых даступных навінак года ўжо ў А1

А1 пачынае продажы бюджэтнага смартфона Samsung – Galaxy А02s. Пры кошце ўсяго 359 рублёў навінка здольная пацешыць уладальніка ўсім неабходным для камфортнага штодзённага карыстання і працяглай аўтаномнай працай.

 

Дыяганаль экрана Samsung Galaxy А02s складае 6,5 цалі. Аператыўнай памяці аб'ёмам 3 ГБ і ўбудаванага сховішча на 32 ГБ з магчымасцю пашырэння за кошт карт microSD хопіць для таго, каб любыя неабходныя дадаткі і ўсе патрэбныя даныя заўсёды былі пад рукой.

 

Трохмодульная асноўная камера дапаможа рабіць дастойныя здымкі і запісваць відэа. Для сэлфі прадугледжана 5-мегапіксельная франтальная камера.

 

Samsung Galaxy А02s атрымаў акумулятар з уражальнай ёмістасцю – цэлых 5000 мАг. Хуткая 15-ватавая зарадка дазваляе хутка папоўніць запас энергіі, а дзякуючы працягламу часу аўтаномнай працы можна не хвалявацца пра тое, ці апынецца пад рукой разетка.

 

Цікавы і дызайн тыльнай паверхні навінкі: участкі з рознай тэкстурай ствараюць гульню геаметрычных фігур на аднатоннай паверхні. Набыць Samsung Galaxy А02s у А1 можна за 359 рублёў ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 15,79 рубля.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.