З падпіскай «Усё ўключана» ад VOKA – любы настрой у вашым доме ўсяго за 1 рубель
Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 ведае, як стварыць патрэбную атмасферу ў адзін з самых рамантычных перыядаў. Для гэтага дастаткова актываваць спецыяльны промакод на сайце voka.tv па 31.03.2025 – і атрымаць цэлых 90 дзён падпіскі «Усё ўключана» ўсяго за 1 рубель у месяц! Гэту ўнікальную прапанову можа атрымаць кожны новы карыстальнік VOKA.
Можна паглыбіцца ў свет рамантычных камедый, якія падымуць настрой і падораць усмешку, выбраць падборку захапляльных трылераў або фільмаў жахаў, каб адчуць адрэналін і перажыць незабыўныя моманты, а таксама звярнуць увагу на займальныя мультфільмы, якія збяруць за адным экранам усю сям’ю. Выбірайце свой жанр – і рабіце асаблівым кожны вечар.
З падпіскай «Усё ўключана» карыстальнікі VOKA могуць глядзець у добрай якасці і не марнуючы час на рэкламу кантэнт самых буйных анлайн-кінатэатраў START, WINK, Premier і Кінапошук, а таксама самыя папулярныя фільмы і серыялы ад сусветных студый. Частка фільмаў на платформе перакладаецца на беларускую мову – іх можна паглядзець у раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Зараз у эксклюзіўнай калекцыі даступна больш за 50 фільмаў у беларускім агучванні: ад усімі любімай класікі да самых гучных карцін апошніх гадоў.
Не прапусціце шанс стварыць незабыўныя моманты з VOKA – актывуйце промакод і паглыбляйцеся ў свет кіно і забаў!