Рэкамендацыі для абанентаў А1, якія плануюць паездку ў Расійскую Федэрацыю
6 кастрычніка 2025 года з боку дзяржаўных органаў Расійскай Федэрацыі ўведзены рэгулятарныя абмежаванні па ўмовах аказання паслуг сувязі на тэрыторыі краіны. У сувязі з гэтым кампанія А1 дзеліцца рэкамендацыямі для сваіх абанентаў, якія плануюць паездку ў Расію ці ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Расіі.
Што вядома на гэты момант:
- для ўсіх абанентаў у роўмінгу, якія рэгіструюцца ў сетках расійскіх аператараў сувязі, уведзена абавязковая 24‑гадзінная блакіроўка паслуг перадачы даных і СМС;
- блакіроўка ўключаецца аўтаматычна з моманту першай рэгістрацыі ў сетцы расійскіх аператараў і дзейнічае 24 гадзіны і болей;
- пасля зняцця блакіроўкі пры адсутнасці актыўнасці на SIM-картцы на працягу 3 дзён блакіроўка можа быць уключана паўторна на 24-гадзінны перыяд.
- Абмежаванні не датычацца галасавых паслуг (званкоў па тэлефоннай сувязі), якія будуць цалкам даступны незалежна ад блакіроўкі паслуг перадачы даных і СМС.
Рэкамендацыі для абанентаў, якія прыязджаюць на тэрыторыю Расіі:
- Выбірайце мясцовага аператара ўручную: калі на працягу 24 гадзін пасля першай рэгістрацыі SIM‑картка зарэгіструецца ў сетцы іншага расійскага аператара, 24‑гадзінная блакіроўка можа пачацца наноў.
- Пасля зняцця блакіроўкі паслуг перадачы даных і СМС падтрымлівайце актыўнасць у сетцы (званкі, адпраўка/атрыманне СМС, выкарыстанне мабільнага інтэрнэту).
- Загадзя прадумайце альтэрнатыўныя спосабы сувязі: вывучыце наяўнасць публічных Wi‑Fi‑сетак у месцах знаходжання (якія не патрабуюць аўтарызацыі праз СМС або званок), запішыце неабходныя вам тэлефоны і адрасы (амбасады, экстранных служб, сваякоў і знаёмых, сэрвісаў таксі).
- Папярэдне вывучыце маршруты для перасоўвання па горадзе, спампуйце афлайн-мапы і схемы перамяшчэння грамадскага транспарту.
- Падключайце паслугі роўмінгу загадзя: пераканайцеся, што паслуга міжнароднага роўмінгу ў вас падключана перад паездкай.
- Правярайце актуальную інфармацыю: сачыце за навінамі на сайце А1, каб быць у курсе ўсіх магчымых абмежаванняў і іх тэрмінаў.
У цяперашні час мы вядзём камунікацыю з расійскімі аператарамі, каб мінімізаваць уплыў уведзеных абмежаванняў для беларускіх абанентаў.
Дапоўнена:
У цяперашні час вядома, што сэрвіс кароткіх паведамленняў СМС можа працаваць са збоямі нават пасля зняцца расійскімі аператарамі блакіроўкі з абанента ў роўмінгу.