Рэбрэндынг А1 названы галоўнай падзеяй года ў Беларусі | Навiны | Пра кампанію

Рэбрэндынг А1 названы галоўнай падзеяй года ў Беларусі

Рэбрэндынг А1 стаў галоўнай падзеяй года ў карпаратыўнай сферы краіны. Пра гэта было аб'яўлена 2 кастрычніка на цырымоніі ўручэння прэміі «МедыяПерсона года – 2019», заснаванай медыяхолдынгам «Камсамольская праўда».

З красавіка па жнівень бягучага года кампанія, на працягу апошніх 20 гадоў вядомая як мабільны аператар velcom, змяніла брэнд і рэпазіцыянаванне: цяпер яна працуе пад брэндам А1, аказваючы паслугі мабільнай і фіксаванай сувязі, воблачнага захоўвання і апрацоўкі дадзеных, інтэрактыўнага тэлебачання, а таксама прапануючы забаўляльны кантэнт.

 

Рэбрэндынг кампаніі быў паступовым, пры гэтым на працягу ўсіх этапаў прыцягваў максімальную ўвагу з боку прадстаўнікоў СМІ і карыстальнікаў сацыяльных сетак, зрабіўшыся галоўнай медыяпадзеяй года ў карпаратыўнай сферы Беларусі.

Прэмія «МедыяПерсона года – 2019» прайшла ў Беларусі ўпершыню. Лаўрэатамі сталі кампаніі і людзі, дзякуючы якім, па версіі медыяхолдынга «Камсамольская праўда», у 2019 годзе адбыліся важныя, яскравыя і найбольш абмяркоўваемыя праекты і падзеі. У лік прызёраў увайшлі 25 прадстаўнікоў бізнэсу, палітыкі, спорту, эканомікі, культуры і ІТ-сферы.