Роўны доступ да паслуг сувязі: намеснік генеральнага дырэктара А1 расказаў, як кампанія развівае мабільную сетку па ўсёй краіне
Даць роўны доступ да паслуг мабільнай сувязі па ўсёй Беларусі — найскладанейшая задача. Фізіка распаўсюджвання радыёсігналу няўмольная: лясы, пагоркі, балоты, нават шчыльная воблачнасць – усё стварае перашкоды. Ідэальнага пакрыцця не існуе ні ў воднай краіне свету, але да яго можна наблізіцца. І статыстыка апошніх гадоў паказвае: Беларусь рухаецца ў гэтым кірунку цалкам упэўнена. Толькі за мінулы год у краіне пабудавалі і ўвялі ў эксплуатацыю больш за 3,5 тысяч новых аб’ектаў сотавай сувязі. Сёння сеткай 4G ахоплена 99,6% насельніцтва, а 3G – 99,9%.
А1 рэгулярна рэалізуе праекты, якія забяспечваюць стабільнае пакрыццё сеткі не толькі ў буйных гарадах, але і ў сельскай мясцовасці па ўсёй краіне. Што робіцца для таго, каб жыхары аддаленых населеных пунктаў пачуваліся гэтак жа ўпэўнена, як мінчукі? Як А1 вядзе працу па паляпшэнні сетак — і што ў гэтым можа дапамагчы кампаніі? Ці можна пабудаваць базавую станцыю ў кожным кутку краіны? Пра гэта ў сюжэце на тэлеканале АНТ расказаў намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях кампаніі А1 Уладзімір Сачкоў.
Паглядзець новы сюжэт АНТ з цыкла «Рэальная якасць» вы можаце ў запісе эфіру.
Пра кампанію
Сёння А1 – адзін з прызнаных лідараў беларускага рынку тэлекамунікацыйных паслуг. Гэты факт пацвярджаецца як вынікамі незалежных выпрабаванняў паказнікаў якасці, так і выбарам спажыўцоў. Пацвярджэннем апошняга стала перамога кампаніі адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін»: А1 стаў «Мабільным аператарам №1» і «Інтэрнэт-аператарам №1» паводле вынікаў адкрытага анлайн-галасавання.
Акрамя таго, менавіта А1 мае найбольшую колькасць базавых станцый у стандартах GSM і UMTS у Беларусі – больш за 14 000 – і мае максімальныя адзнакі па большасці інтэгральных паказнікаў у сукупнасці назіранняў паводле даных незалежнага рэгулятара «БелДІЭ», якія даступны на партале ацэнкі якасці паслуг электрасувязі хваля.бел.