Проста з балансу: новы спосаб аплаты пакупак ужо даступны для абанентаў А1
Абанентам А1 стаў даступны новы і камфортны спосаб аплаты тавараў, работ і паслуг проста з балансу нумара! Гэта стала магчымым дзякуючы паслузе «Мабільныя плацяжы», якая дазваляе выкарыстоўваць асабовы рахунак для здзяйснення выплат праз АРІП, без неабходнасці пазначаць даныя банкаўскіх картак.
Для падключэння паслугі «Мабільныя плацяжы» трэба ў мабільнай праграме «Мой А1» перайсці ва ўкладку «Фінансы», абраць раздзел «Мабільныя плацяжы» і прайсці рэгістрацыю, выконваючы ўказанні пакрокавай інструкцыі. Пасля гэтага карыстальніку стане даступна дрэва плацяжоў АРІП, дзе ён зможа абраць і аплаціць неабходныя паслугі і тавары.
Папоўніць баланс свайго рахунку для здзяйснення мабільных плацяжоў можна бясплатна па нумары тэлефона, які выкарыстоўваўся падчас рэгістрацыі. У абанентаў, якія аплачваюць паслугі А1 па факце іх аказання, ёсць магчымасць здзейсніць плацяжы ў межах 50 рублёў у месяц з адтэрміноўкай аплаты: выдаткаваную суму ў межах гэтага ліміту яны пагасяць пры чарговым папаўненні балансу свайго асабовага рахунку.
Пры першым падключэнні паслугі даецца тэставы перыяд – 30 каляндарных дзён без спагнанне абаненцкай платы. Па сканчэнні тэставага перыяду абаненцкая плата за паслугу складзе 4,5 рублі ў месяц.
«Мабільныя плацяжы» ад А1 – плаціце за камунальныя плацяжы, тавары ў інтэрнэт-магазінах, білеты ў кіно ці тэатр і іншае – набывайце з лёгкасцю, не выходзячы з праграмы «Мой А1»!