Прасунуты Poco M3 Pro – ужо ў продажы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Прасунуты Poco M3 Pro – ужо ў продажы ў А1

У А1 стала даступная Pro-версія папулярнага смартфона Poco M3. У мадэлі шмат што змянілася, ад дызайну да працэсара і частаты абнаўлення экрана, а цана засталася прывабнай: ад 629 рублёў.

 

Poco M3 Pro атрымаў 6,5-цалёвы IPS-экран з частатой абнаўлення 90 Гц, хуткі і энергаэфектыўны працэсар MediaTek Dimensity 700, батарэю на 5000 мАг, а таксама NFC-модуль для бескантактных плацяжоў. Што тычыцца фотамагчымасцяў, у Pro-версіі выкарыстоўваецца камплект з 48-мегапіксельнага асноўнага аб'ектыва і двух дапаможных: модуля для макраздымкі і датчыка глыбіні.

 

Дызайн мадэлі па-ранейшаму яркі і смелы, пры гэтым прылада заўважна адрозніваецца ад Poco M3: верхняя панэль вытанчана выгнутая, а задняя выканана з прыемнага пластыку з эфектнымі глянцавымі пералівамі. Сканер адбіткаў пальцаў убудаваны ў кнопку ўключэння на бакавой грані прылады, а аб'ектыў 8-мегапіксельнай франтальнай камеры акуратна ўрэзаны ў экран у выглядзе невялікай адтуліны.

 

У А1 даступныя версіі Poco M3 Pro з 4 ГБ аператыўнай і 64 ГБ убудаванай памяці і з 6 ГБ аператыўнай і 128 ГБ убудаванай. Першая даступная па цане 629 рублёў аднаразовым плацяжом ці ад 27,04 рубля ў растэрміноўку да 24 месяцаў, другая – па цане 729 рублёў ці ад 30,37 рубля ў растэрміноўку на той жа тэрмін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.