«Прывітанне. Інтэрнэт+»: А1 прэзентаваў новы інтэрнэт-тарыф з падпіскамі на выбар | Навiны | Пра кампанію

«Прывітанне. Інтэрнэт+»: А1 прэзентаваў новы інтэрнэт-тарыф з падпіскамі на выбар

Для асцярожных карыстальнікаў інтэрнэту, якія аддаюць перавагу поўнаму кантролю сваіх выдаткаў, А1 прэзентаваў новы ўніверсальны тарыф «Прывітанне. Інтэрнэт+» з магчымасцю падключэння дадатковых паслуг і немагчымасцю пры гэтым сысці ў мінус.

 

Тарыф «Прывітанне. Інтэрнэт+» уключае інтэрнэт-трафік у двух самых папулярных варыянтах падпіскі: можна выкарыстоўваць па 500 МБ кожны тыдзень (7 дзён) і плаціць усяго 1,99 рубля ці заплаціць адразу 7,55 рубля за 2500 МБ інтэрнэт-трафіку, які даецца на 30 дзён.

 

Усімі астатнімі магчымасцямі мабільных зносін – званкамі ўнутры сеткі і на нумары іншых аператараў, абменам SMS-паведамленнямі – прапануецца карыстацца так, як зручна. Для гэтага прадугледжана чатыры дадатковыя пакеты паслуг, якія можна падключаць тэрмінам на 30 дзён па меры неабходнасці, набраўшы на сваім смартфоне *126*2# і націснуўшы кнопку «выклік».

 

Даступныя для падключэння дадатковыя пакеты

Напаўненне пакета

Кошт пакета, руб.

Званкі ўнутры сеткі, хв.

30

1,15

60

1,99

120

3,55

Званкі ў іншыя сеткі, хв.

10

0,75

20

1,25

50

2,60

Дадатковы інтэрнэт-трафік, МБ

150

1,90

300

3,00

500

4,05

Адпраўка тэкставых паведамленняў, SMS

10

0,55

20

0,95

50

1,99

 

«Навінка, несумненна, выкліча цікавасць у тых абанентаў, якія толькі пачынаюць карыстацца інтэрнэтам, а таксама ў прасунутых карыстальнікаў, якія аддаюць перавагу поўнаму кантролю выдаткаў як інтэрнэт-трафіку, так і балансу свайго рахунка, бо на тарыфах лінейкі «Прывітанне» аказанне паслуг сувязі і мабільнага інтэрнэту спыняецца пры дасягненні балансам асабовага рахунка нулявога значэння. Гэту карысную асаблівасць лінейкі «Прывітанне» ўжо ацанілі бацькі, дзеці якіх карыстаюцца смартфонамі», – пракаментавала Ірына Савіна, намеснік генеральнага дырэктара па спажывецкім сегменце кампаніі А1.

 

З запускам тарыфу «Прывітанне. Інтэрнэт+» яго папярэднік «Прывітанне. Інтэрнэт» перайшоў у архіў. Пры гэтым абаненты тарыфнага плана «Прывітанне. Інтэрнэт» змогуць і далей ім карыстацца на ранейшых умовах, за выключэннем перыяду перадачы бонуснага трафіку за папаўненне рахунка – з 2-га верасня ён склаў 7 дзён.

 

Абаненты «Прывітанне. Інтэрнэт», а таксама ўсіх іншых тарыфных планаў «Прывітанне» могуць перайсці на «Прывітанне. Інтэрнэт+», набраўшы на сваім смартфоне *126*8# і націснуўшы кнопку «выклік».

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», через онлайн-чат на сайте www.A1.by, паблік-акаўнт A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.