Дадатак замест пластыкавай карты: A1 banking запусціў тэхналогію бескантактных плацяжоў | Навiны | Пра кампанію

Дадатак замест пластыкавай карты: A1 banking запусціў тэхналогію бескантактных плацяжоў

Мабільны дадатак A1 banking пашырыў магчымасці сваёй віртуальнай карты. Новая форма разліку даступная паўсюль, дзе ёсць POS-тэрмінал, які падтрымлівае тэхналогію бескантактных плацяжоў.

 

Калі раней трымальнікі віртуальнай карты маглі карыстацца ёй толькі ў інтэрнэце, то цяпер яна можа замяніць традыцыйную пластыкавую банкаўскую карту. Дастаткова паднесці смартфон з дадаткам да тэрмінала – і неабходная сума будзе спісаная з рахунку карыстальніка.

 

Дадатак таксама падтрымлівае функцыю Tap&Go з абмежаваннем на суму да 20 рублёў. Дадзеная тэхналогія дазваляе здзяйсняць куплю максімальна хутка і зручна: без неабходнасці ўводзіць паролі і запускаць дадатак. Усё, што для гэтага трэба – разблакаваць смартфон і паднесці яго да тэрмінала, пасля чаго аплата спішацца аўтаматычна.

 

Бескантактная аплата даступная абанентам усіх мабільных аператараў Беларусі, якія выкарыстоўваюць Android-прылады з мінімальнай версіяй АС 5.0 і падтрымкай тэхналогіі NFC. Яшчэ адна важная ўмова – прылада карыстальніка не павінна знаходзіцца ў рэжыме ROOT-правоў.

 

Бескантактныя плацяжы з віртуальнай карты A1 banking ажыццяўляюцца на базе тэхналогіі HCE (Host Card Emulation).

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку кампаніі ў Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.