Папаўненне лінейкі смартфонаў iPhone 14 у А1! | Навiны | Пра кампанію

Папаўненне лінейкі смартфонаў iPhone 14 у А1!

Прылады

Новы iPhone 14 Pro Max 128GB ужо даступны для куплі ў А1. Смартфон можна набыць адным плацяжом ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага плацяжу ад 287,45 рубля ў месяц.

 

iPhone 14 Pro Max атрымаў новы 6-ядзерны чып A16 Bionic, які забяспечвае хуткую работу дэвайса пры выкарыстанні праграм. Інавацыйная камера на 48 Мп з палепшаным начным рэжымам здымкі забяспечвае выявы ўзрушаючай дэталізацыі. Таксама яна выдатна сябе паказвае пры здымцы відэа ў фармаце 4К.

 

Яшчэ больш смартфонаў лінейкі iPhone 14 можна знайсці і купіць у 1 клік у інтэрнэт-магазіне А1.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.