Падарункавыя сертыфікаты ад А1 – для здзяйснення ўсіх жаданняў | Навiны | Пра кампанію

Падарункавыя сертыфікаты ад А1 – для здзяйснення ўсіх жаданняў

Архіў закупак

А1 прапануе выдатную ідэю навагодняга падарунка – у магазінах кампаніі ўпершыню з’явіліся падарункавыя сертыфікаты.

 

Падарункавы сертыфікат – гэта сучасны і зручны варыянт парадаваць сваіх блізкіх, а таксама падарыць тое, што дакладна спатрэбіцца.

 

Сертыфікаты можна набыць на 50, 100, 200 ці 300 рублёў. Кліент зможа залічыць гэтую суму на свой асабовы рахунак і здзяйсняць любыя свае жаданні: рабіць пакупкі ў магазінах А1, разлічвацца за мабільную ці фіксаваную сувязь, падключаць дадатковыя паслугі, аплачваць узносы па растэрміноўцы.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.