Плюс 10 ГБ трафіку бясплатна: новыя ўмовы для абанентаў тарыфу «Камфорт XL» ад А1 | Навiны | Пра кампанію

Плюс 10 ГБ трафіку бясплатна: новыя ўмовы для абанентаў тарыфу «Камфорт XL» ад А1

З 1 лютага 2021 года аб'ём інтэрнэт-трафіку, уключанага ў абаненцкую плату, на тарыфе «Камфорт XL» ад А1 павялічваецца з 40 ГБ да 50 ГБ.

 

Нагадаем, з 14 мая 2020 года абанентам тарыфу «Камфорт XL» былі даступныя дадатковыя 10 ГБ па акцыі, якія даваліся ў дапаўненне да 40 ГБ, уключаных у абаненцкую плату. З 1 лютага 2021 года гэтыя дадатковыя 10 ГБ пачнуць налічвацца на сталай аснове, а штомесячны аб'ём трафіку на тарыфным плане «Камфорт XL» складзе 50 ГБ. Усе іншыя ўмовы, уключаючы памер абаненцкай платы і магчымасць запасіць незрасходаваныя рэшткі трафіку, застануцца ранейшымі.

 

Павялічаны аб'ём інтэрнэт-трафіку будзе налічвацца як дзеючым, так і новым абанентам тарыфнага плана «Камфорт XL». Акрамя таго, новыя абаненты могуць узяць удзел у акцыі «Спецыяльная прапанова для новых абанентаў тарыфных планаў актуальнай лінейкі «Камфорт» і «Без Ліміту» і дадаткова атрымаць зніжку на абаненцкую плату абранага тарыфу лінейкі «Камфорт».

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.