Планшэт iPad Air 64GB ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Планшэт iPad Air 64GB ужо ў А1

У А1 стартаваў продаж планшэта iPad Air 64GB ад Apple. Набыць устройства можна як адным плацяжом за 2149 рублёў, так і ў доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў ад 112,45 рубля ў месяц.

 

iPad Air мае 10,9-цалёвы дысплэй Liquid Retina, чып М1 і 8-ядзерны графічны працэсар, які забяспечвае высокую прадукцыйнасць і дазваляе апрацоўваць выявы і відэа яшчэ хутчэй. Дзякуючы звышшырокавугольнай франтальнай камеры 12 Мп з функцыяй «У цэнтры ўвагі» стварэнне кантэнту стане яшчэ больш захапляльным.

 

iPad Air – выдатны выбар для творчасці і гульняў: планшэт дазваляе лёгка пераключацца паміж рознымі патрабавальнымі праграмамі. А акумулятар вялікай ёмістасці забяспечыць працяглую работу ўстройства.

 

Навінка прадстаўлена ў трох колерах: сіні, «зіхатлівая зорка» і «шэры космас». Таксама мадэль падтрымлівае самыя новыя аксесуары, у тым ліку Apple Pencil 2-га пакалення.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.