Планшэт HUAWEI MatePad T 10s – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Планшэт HUAWEI MatePad T 10s – ужо ў А1

У А1 стартавалі продажы планшэта HUAWEI MatePad T 10s. Прыладу можна набыць як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Лёгкі і тонкі планшэт HUAWEI MatePad T 10s створаны для забаў. Яго зручна браць з сабой, куды б вы ні накіроўваліся. Экран з дыяганаллю 10,1 цалі і раздзяленнем 1920 х 1200 пікселяў забяспечвае яркую і выразную карцінку. Сістэма двух сіметрычна размешчаных дынамікаў стварае эфект аб'ёмнага гучання пры прайграванні аўдыякантэнту, а наладка гуку ад Harman Kardon дапамагае дасягнуць рэалістычнага эфекту прысутнасці на жывым канцэрце.

 

Цікавая навінка і магчымасцю адкрываць адзін і той жа сайт ці дадатак адначасова ў двух вокнах – напрыклад, для таго, каб бачыць адначасова і спіс тавараў, і падрабязную інфармацыю пра прадукт у інтэрнэт-краме. Прылада таксама клапоціцца пра ахову зроку дарослых і дзяцей.

 

Купіць планшэт можна аднаразовым плацяжом за 629 рублёў. Пры гэтым дэвайс таксама даступны ў растэрміноўку да 24 месяцаў. Продаж па названых цэнах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з парадкам рэалізацыі тавару па цане са зніжкай, а таксама парадкам продажу тавару ў растэрміноўку кліентам.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.