Анлайн-кінатэатр VOKA запускае навагоднюю акцыю: стварыце свой кіна-мем і атрымайце 60 дзён бясплатнай падпіскі | Навiны | Пра кампанію

Анлайн-кінатэатр VOKA запускае навагоднюю акцыю: стварыце свой кіна-мем і атрымайце 60 дзён бясплатнай падпіскі

VOKA

Напярэдадні Новага года анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 прапаноўвае ўсім аматарам фільмаў і серыялаў стаць часткай кіна-мемаў! Да 31 студзеня 2025 г. на спецыяльным сайце voka2025.by кожны ахвотны зможа не толькі стварыць мем са сваім тварам, але і дадаць да яго ўпадабаны надпіс на выбар. Уявіце, як вы апыняцеся на месцы Джона Сноў, Брыджыт Джонс ці Герміёны Грэйнджэр.

 

Але гэта яшчэ не ўсё: удзельнікі актыўнасці атрымаюць бонусам 60 дзён бясплатнай падпіскі «Усё ўключана» ад VOKA. З гэтай падпіскай карыстальнікі могуць глядзець у добрай якасці і не марнуючы час на рэкламу кантэнт найбуйнейшых анлайн-кінатэатраў START, WINK, Premier і Кінапошук, найпапулярнейшыя фільмы і серыялы ад сусветных студый, аўтарскія шоу і трансляцыі самых розных падзей. Частка фільмаў на платформе перакладаюцца на беларускую мову — іх можна паглядзець у раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Цяпер у эксклюзіўнай калекцыі праекта даступна больш за 50 фільмаў у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных карцін апошніх гадоў.

 

Не ўпусціце магчымасці зрабіць свой Новы год незабыўным. Запампуйце фота, стварыце свой унікальны мем і падзяліцеся ім са сваімі сябрамі.

 

З Новым годам і новымі мемамі ад VOKA!