Аб змене ўмоў ажыццяўлення паслугі «Smart-рассылка» | Навiны | Пра кампанію

Аб змене ўмоў ажыццяўлення паслугі «Smart-рассылка»

Кампанія А1 інфармуе аб змене ўмоў ажыццяўлення паслугі «Smart-рассылка» для бізнэсу. З 11 кастрычніка 2022 года ў сувязі з павышэннем кошту адпраўкі SMS-паведамленняў расійскімі аператарамі сувязі ўводзіцца новы тарыф «"SMS- рассылка" ў сеткі аператараў Расійскай Федэрацыі». Кошт аднаго адпраўлення складзе 1,96 рубля з улікам ПДВ.

 

Пры гэтым тарыф «"SMS- рассылка" ў сеткі замежных аператараў» больш не будзе ўключаць магчымасць адпраўленняў у Расію. Астатнія тарыфы застаюцца без змен.

 

Паслуга «Smart- рассылка» дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам ажыццяўляць рассылкі сваім кліентам па каналах Viber і SMS з адзінай і абароненай платформы. Скарыстацца паслугамі платформы рассылак можа абанент А1 з любым тарыфным планам для юрыдычнай асобы (акрамя тарыфных планаў «Перадача даных», «Тэлеметрыя» і лінейкі тарыфных планаў SIP). Падключэнне бясплатнае – трэба толькі звярнуцца з заявай у крамы А1 або адправіць яе на электронны адрас Legal@a1.by.