Аб змене ўмоў прадастаўлення паслуг сувязі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі
У сувязі з увядзеннем рэгулятарных абмежаванняў з боку дзяржаўных органаў РФ расійскія аператары сувязі з 06.10.2025 г. уводзяць абавязковую 24‑гадзінную блакіроўку паслуг перадачы даных і СМС для ўсіх абанентаў у роўмінгу, якія рэгіструюцца ў сетках расійскіх аператараў сувязі.
Блакіроўка аўтаматычна ўключаецца з моманту першай рэгістрацыі ў сетцы расійскіх аператараў і дзейнічае на працягу 24 гадзін, пасля чаго здымаецца.
У выпадку адсутнасці актыўнасці па зарэгістраванай у сетцы SIM‑картцы на працягу 3 дзён пасля зняцця блакіроўкі яна будзе ўключана зноў на 24‑гадзінны перыяд да з’яўлення актыўнасці.
Абмежаванні не датычацца галасавых паслуг (званкоў па тэлефоннай сувязі), якія будуць цалкам даступны незалежна ад блакіроўкі паслуг перадачы даных і СМС.
Кампанія А1 не была загадзя праінфармавана пра гэтыя змены. Усіх абанентаў А1, якія накіроўваюцца або знаходзяцца ў Расіі, просім мець на ўвазе ўведзеныя абмежаванні і па магчымасці выкарыстоўваць Wi‑Fi‑сеткі для перадачы даных.
Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці, звязаныя з уведзенымі абмежаваннямі з боку расійскіх аператараў сувязі.
Дапоўнена:
Увага!
Раім выбіраць аператара ўручную, бо, паводле паведамленняў нашых кліентаў, калі на працягу пазначаных 24 гадзін пасля першай рэгістрацыі SIM‑картка зарэгістравалася ў сетцы якога-небудзь іншага аператара, перыяд 24‑гадзіннай блакіроўкі можа пачацца наноў.
У цяперашні час мы вядзём камунікацыю з расійскімі аператарамі, каб мінімізаваць уплыў уведзеных абмежаванняў для беларускіх абанентаў.