Аб змене ўмоў аказання паслугі «SIP-тэлефанія» | Навiны | Пра кампанію

Аб змене ўмоў аказання паслугі «SIP-тэлефанія»

Унітарнае прадпрыемства «А1» інфармуе пра магчымасць падключэння Асабістага кабінета для кліентаў, якія выкарыстоўваюць паслугу «SIP-тэлефанія», у якім кліенты могуць атрымліваць звесткі пра падключаныя паслугі, адсочваць рэштку хвілін і праводзіць змену пакетаў «SIP-шматканальнасць». Новая опцыя будзе даступная з 31.03.2020 года.

 

Акрамя таго, 31.03.2020 года ўваходзяць у сілу змены, унесеныя ў Парадак аказання паслугі «SIP-тэлефанія» ў рамках тарыфных планаў «SIP-злучэнне» і «SIP-нумар». З абноўленай рэдакцыяй парадку можна азнаёміцца па спасылцы.