Аб зменах умоў аказання паслуг лінейкі тарыфных планаў «Анлім» | Навiны | Пра кампанію

Аб зменах умоў аказання паслуг лінейкі тарыфных планаў «Анлім»

Унітарнае прадпрыемства «А1» інфармуе аб змене з 1 лістапада 2019 года канфігурацыі лінейкі тарыфных планаў «Анлім», а таксама некаторых умоў аказання паслуг.

 

Абаненты тарыфнага плана «Анлім S» пераходзяць на неабмежаванае спажыванне інтэрнэт-трафіку на хуткасці да 2 Мб/с, дастатковай для загрузкі і прагляду/праслухоўвання відэа- і аўдыякантэнту, абаненцкая плата пры гэтым складзе 12,90 рубля ў месяц. Абаненты тарыфнага плана «Анлім М» змогуць карыстацца неабмежаванымі аб'ёмамі інтэрнэт-трафіку на хуткасці да 4 Мб/сек, дастатковай у большасці выпадкаў для відэа-стрымінгу ў HD раздзяленні, абаненцкая плата пры гэтым з 1 лістапада 2019 г складзе ўсяго 17,90 рубля ў месяц.

 

Тарыфны план «Анлім L» з 1 лістапада пераходзіць у архіў, пры гэтым яго абаненты змогуць і далей скарыстаць 30 ГБ інтэрнэт-трафіку на поўнай хуткасці і далей на хуткасці да 1 Мб/сек. Абаненцкая плата на гэтым тарыфе складзе 24,90 рубля ў месяц.

 

З новымі ўмовамі аказання паслуг лінейкі тарыфных планаў «Анлім» можна азнаёміцца ў табліцы ніжэй:

 

Канфігурацыя тарыфнага плана

Тарыфны план

Анлім S

Анлім M

            Анлім L          

  Да 31.10.2019 З 01.11.2019 Да 31.10.2019З 01.11.2019Да 31.10.2019З 01.11.2019

Абаненцкая плата, руб./мес.

 

11,90

 

12,90

 

16,90

 

17,9023,9024,90

Інтэрнэт-трафік

 

8 Гб

 

Безлiмiтны

iнтэрнэт

на хуткасцi

да 2 Мб/сек

 

15 Гб

 

Безлiмiтны

iнтэрнэт

на хуткасцi

да  4 Мб/сек

 

30 Гб

 

Безліміт пасля заканчэння

Інтэрнэт трафік на хуткасці

 

512 Кб/сек

 

 

1 Мб/ сек

 

1 Мб/ сек

VOKA TV

 

больш за 70 каналаў