Пра змяненне ўмоў аказання паслуг кабельнага тэлебачання А1 для фізічных і юрыдычных асоб і ўнясенне змен у некаторыя публічныя дакументы
Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе пра ўнясенне змен ва ўмовы аказання некаторых паслуг кабельнага тэлебачання ад А1.
У мэтах аптымізацыі прадастаўленне паслуг для зручнасці карыстальнікаў, з 08.07.2025 будзе спынена абслугоўванне абанентаў шэрагу дзейных і архіўных тарыфных планаў кабельнага тэлебачання. Змены закрануць як фізічных, так і юрыдычных асоб. Да пазначанай даты абаненты змогуць перайсці на любую прапанову з актуальнай лінейкі тарыфных планаў.
Абаненты, якія не змянілі тарыфны план самастойна да 8 ліпеня 2025 г., будуць пераведзеныя на тарыфныя планы ў адпаведнасці з схемай па спасылцы. Пры гэтым кошт тарыфных планаў і іх напаўненне не зменяцца.
У сувязі з гэтым кампанія А1 інфармуе пра ўнясенне змен у шэраг публічных дакументаў з 08.07.2025. З новымі рэдакцыямі дакументаў можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:
- «Парадак прадастаўлення дзейных тарыфных планаў для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесніцкую дзейнасць, і самазанятых»;
- «Парадак прадастаўлення дзейных тарыфных планаў для фізічных асоб»;
- «Парадак прадастаўлення архіўных тарыфных планаў і паслуг для юрыдычных асоб».