Аб змяненні ўмоў аказання некаторых даведачна-інфармацыйных паслуг А1 | Навiны | Пра кампанію

Аб змяненні ўмоў аказання некаторых даведачна-інфармацыйных паслуг А1

Прыватным клiентам / Бiзнесу

Правайдар тэлеком-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе аб змяненні кошту для шэрагу даведачна-інфармацыйных паслуг на базе галасавых і СМС нумароў з 20 снежня 2024 года. Гэтак, з пазначанай даты кошт кансультацыйных паслуг па даведачным нумары 7141 складзе 2,50 рубля, а СМС-галасаванне ў межах забаўляльных праграм, якія выходзяць у эфір на тэлеканале(-ах) ЗАТ «Другі нацыянальны канал» па нумары 2886, – 0,21 рубля.