Аб змене парадку аказання паслуг тарыфнага плана «Прывітанне. Інтэрнэт» | Навiны | Пра кампанію

Аб змене парадку аказання паслуг тарыфнага плана «Прывітанне. Інтэрнэт»

Унітарнае прадпрыемства «А1» інфармуе аб змене ўмоў абслугоўвання па тарыфным плане «Прывітанне. Інтэрнэт». Так, з 2 верасня бонусны перыяд перадачы інтэрнэт-трафіку пасля актывацыі паслуг складзе 7 дзён без змены сумы папаўнення балансу.

 

Атрымаць інфармацыю пра рэшту бонуснага трафіку і тэрмін дзеяння бонуснага перыяду можна па USSD *120*3# выклік ці ў Асабістым кабінеце.

 

З новым парадкам аказання паслуг можна азнаёміцца па спасылцы.