Аб змене некаторых умоў аказання паслугі «Галасавая пошта» | Навiны | Пра кампанію

Аб змене некаторых умоў аказання паслугі «Галасавая пошта»

Унітарнае прадпрыемства «А1» інфармуе, што з 22 красавіка 2020 года ў рамках паслугі «Галасавая пошта» будзе прыпынена магчымасць адпраўлення/атрымання факсімільных паведамленняў. Акрамя таго, усе персанальныя прывітанні абанентаў будуць замененыя на стандартныя. Для аднаўлення свайго персанальнага прывітання яго неабходна перазапісаць пасля 22 красавіка 2020 года.

 

Звяртаем увагу, што ўсе галасавыя паведамленні, пакінутыя да 22 красавіка 2020 года, можна будзе праслухаць па нумарах 443 і +375296000200, з 1 мая 2020 года ўсе паведамленні галасавой скрыні будуць даступныя па сэрвісных нумарах: 441 і +375296000441, 443 і +375296000443, а таксама +375296000200 і +375296000201.

 

З абноўленым парадкам аказання паслугі «Галасавая пошта» можна азнаёміцца па спасылцы.