Аб запуску новай падпіскі «Трэкер» да сэрвісу «Яндэкс 360 для бізнесу» і ўнясенні змен у некаторыя публічныя дакументы
Бiзнесу
Правайдар тэлеком-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе аб запуску з 05.05.2025 новай падпіскі «Трэкер» да сэрвісу «Яндэкс 360 для бізнесу». «Трэкер» – гэта сервіс для сумеснай працы і арганізацыі працэсаў у кампаніі, які дазваляе эфектыўна кантраляваць задачы ўсіх падраздзяленняў з дапамогай аднаго інструмента.
У сувязі з гэтым з 05.05.2025 «Парадак прадастаўлення падпісак на сэрвіс "Яндэкс 360 для бізнесу”» будзе перайменаваны ў «Парадак прадастаўлення падпісак на сэрвіс “Яндэкс 360 для бізнесу” і “Трэкер”» і дапоўнены. З абноўленай версіяй дакумента можна азнаёміцца па спасылцы.