Аб закрыцці дадатку «velcom рэкамендуе» і форума на сайце A1.by | Навiны | Пра кампанію

Аб закрыцці дадатку «velcom рэкамендуе» і форума на сайце A1.by

Кампанія А1 інфармуе, што з 10 чэрвеня 2020 года будзе закрыты мабільны дадатак «velcom рэкамендуе», а таксама форум для кліентаў на сайце А1.by (суполка forum.a1.by).

 

Карыстальнікі «velcom рэкамендуе» змогуць скарыстацца новым мабільным дадаткам кампаніі – «Мой А1», які дазваляе праглядаць інфармацыю пра свой баланс, рэшту хвілін, SMS, MMS, інтэрнэт-трафіку, а таксама гісторыю рахунка за 12 месяцаў, падключаць і адключаць паслугі, змяняць свой тарыфны план і інш. Дадатак можна спампаваць у залежнасці ад аперацыйнай сістэмы прылады ў Google Play ці App Store.

 

У якасці альтэрнатывы форуму на сайце А1.by (суполцы) карыстальнікам будзе прапанаваны новы раздзел сайта «Падтрымка», дзе кліенты змогуць знайсці самыя папулярныя пытанні пра паслугі кампаніі і адказы на іх. Новая старонка будзе пастаянна дапаўняцца, ахопліваючы самыя розныя напрамкі дзейнасці кампаніі А1.

 

Акрамя таго, за дапамогай у вырашэнні любых пытанняў кліенты A1 могуць па-ранейшаму звярнуцца да спецыялістаў кампаніі праз зручны анлайн-чат на сайце A1.by, выкарыстоўваючы форму зваротнай сувязі на сайце, праз афіцыйныя групы кампаніі ў сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра 150.