Аб унясенні змен у некаторыя публічныя дакументы | Навiны | Пра кампанію

Аб унясенні змен у некаторыя публічныя дакументы

Прыватным клiентам / Бiзнесу

Правайдар тэлеком, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе аб унясенні зменаў у шэраг публічных дакументаў з 17.06.2025. Змены звязаныя з актуалізацыяй некаторай інфармацыі і ўдакладненнем фармулёвак. З новымі рэдакцыямі дакументаў можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:

- Парадак аказання паслугі «Мабільны інтэрнэт»;

- Парадак прадастаўлення інтэрнэт-трафіка «Інтэрнет у Расіі»;

- Парадак прадастаўлення роўмінг-пакетаў.

 

Таксама кампанія А1 інфармуе аб пашырэнні магчымасцяў датычна набыцця абсталявання кліентамі кампаніі. Гэтак, павялічылася колькасць тэхнікі, даступнай для афармлення ў растэрміноўку на аднаго абанента кампаніі. Акрамя таго, набыццё шэрагу катэгорый тавараў стала магчымым і для абанентаў фіксаванай сеткі А1.

 

У сувязі з гэтым уносяцца змены ў некаторыя публічныя дакументы, з іх новай рэдакцыяй можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:

- Парадак прадастаўлення аксесуараў у растэрміноўку кліентам-фізічным асобам;

- Парадак прадастаўлення аксесуараў у растэрміноўку кліентам-юрыдычным асобам;

- Парадак прадастаўлення тавару ў растэрміноўку кліентам-фізічным асобам;

- Парадак прадастаўлення тавару ў растэрміноўку кліентам-юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам;

- Парадак аказання паслуг па карпаратыўных прапановах;

- Парадак прадастаўлення нетэрмінальнага абсталявання ў растэрміноўку.