Аб удасканаленні сістэмы працы з абанентамі | Навiны | Пра кампанію

Аб удасканаленні сістэмы працы з абанентамі

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 прыпыняе дзеянне бонусу «100 МБ пры званку ў даведачна-інфармацыйную службу» з 7 лютага 2020 года. На змену бонусу за чаканне адказу спецыяліста кантакт-цэнтра прыходзіць цэлая сістэма камунікацый з кліентамі, якая дазволіць павысіць агульны ўзровень здаволенасці якасцю абслугоўвання.

 

Так, акрамя традыцыйных спосабаў кіравання паслугамі з дапамогай USSD-каманд і SMS, для большай зручнасці абанентаў кампанія А1 запусціла дадатак для кантролю выдаткаў і кіравання сувяззю «Мой А1». Зараз ён дазваляе кліентам мабільнай сувязі кіраваць тарыфным планам, падключаць і адключаць паслугі, папаўняць баланс і даведвацца інфармацыю пра рэшту інтэрнэту і хвілін. Пры гэтым нядаўна ў «Мой А1» з'явіліся віджэт, а таксама магчымасць прагляду гісторыі плацяжоў і кіравання некалькімі акаўнтамі, у тым ліку сваім профілем хатняга інтэрнэту. Акрамя таго, да 29 лютага 2020 года ўсе новыя карыстальнікі, якія ўпершыню спампавалі дадатак, атрымаюць да 3 ГБ бонуснага мабільнага інтэрнэт-трафіку ў залежнасці ад тарыфнага плана з тэрмінам дзеяння 30 дзён.

 

Таксама абаненты А1 могуць звярнуцца да спецыялістаў кампаніі па дапамогу ў вырашэнні любых пытанняў праз зручны анлайн-чат на сайце A1.by. Карыстальнікі могуць з 7:00 да 23:00 задаваць пытанні і атрымліваць адказы ў рэжыме рэальнага часу.

 

Дадаткова кліенты могуць звязацца са спецыялістамі кампаніі A1, выкарыстоўваючы форму зваротнай сувязі на сайце, праз афіцыйныя групы A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз суполку кампаніі ў Viber. Таксама на сайце працягвае працаваць суполка A1 – форум для атрымання неабходнай інфармацыі і адказаў на надзённы пытанні па прапановах і паслугах кампаніі. Пры гэтым дадзеную платформу могуць выкарыстоўваць не толькі карыстальнікі кампаніі, але і абаненты іншых аператараў.