Аб рабоце мабільнага інтэрнэту ў Мінску 30 жніўня | Навiны | Пра кампанію

Аб рабоце мабільнага інтэрнэту ў Мінску 30 жніўня

Паважаныя абаненты!

 

У адпаведнасці з распараджэннем ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў 30 жніўня на тэрыторыі г. Мінска была зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту.

 

Выкананне дадзенага патрабавання вядзе да істотнага пагаршэння якасці сэрвісу перадачы дадзеных або часовай недаступнасці паслугі.

 

Аб аднаўленні карэктнага доступу будзе паведамлена, як толькі гэта стане магчымым. Спадзяемся на хуткае аднаўленне абслугоўвання.

 

UPD! Па стане на 18.00 прадастаўленне паслугі перадачы дадзеных адноўлена ў поўным аб'ёме.