Аб спыненні падтрымкі сэрвісу VOKA на ўстарэлых ТБ-прыстаўках
Прыватным клiентам / VOKA
Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе аб спыненні падтрымкі сэрвісу VOKA на ТБ-прыстаўках Redbox mini з АС Android 4.4 (або 4.4.2), а таксама Redbox mini любой апаратнай версіі з нумарам зборкі праграмы VOKA да 944 уключна з 25.02.2025.
Разам з тым да 01.06.2025 кліенты могуць ажыццявіць замену ўстарэлага абсталявання, пералічанага вышэй, на актуальныя мадэлі з захаваннем паслугі «Арганізацыя кропкі падключэння STB-прылады».
Умовы замены абсталявання і адрасы магазінаў, у якіх можна ажыццявіць яе, даступныя па спасылцы.