Аб спыненні прадастаўлення паслугі «A1 Xplore Music ад Deezer» | Навiны | Пра кампанію

Аб спыненні прадастаўлення паслугі «A1 Xplore Music ад Deezer»

Унітарнае прадпрыемства «А1» інфармуе аб закрыцці музычнага сэрвісу «A1 Xplore Music ад Deezer». Такім чынам, з 30.06.2022 сэрвic стане недаступным у сувязі з рашэннем праваўладальніка аб спыненні аказання паслуг сэрвісу Deezer на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

 

Карыстальнікам, якія маюць платную падпіску на момант закрыцця сэрвісу, тарыфы будуць скарэкціраваны з наступным адлюстраваннем у рэгулярным рахунку за паслугі сувязі.