Аб спыненні абслугоўвання па архіўным тарыфным плане фіксаванай сувязі «Інтэрнэт для офіса 20» і ўнясенні змен у публічныя дакументы | Навiны | Пра кампанію

Аб спыненні абслугоўвання па архіўным тарыфным плане фіксаванай сувязі «Інтэрнэт для офіса 20» і ўнясенні змен у публічныя дакументы

Прыватным клiентам / Бiзнесу

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 інфармуе аб спыненні абслугоўвання па архіўным тарыфным плане фіксаванай сувязі «Інтэрнэт для офіса 20» і аб унясенні змен у публічныя дакументы ў сувязі з пашырэннем спіса даступных для набыцця ў растэрміноўку роўтараў.

 

Так, з 1 лістапада 2024 года у рамках актуалізацыі партфоліа тарыфных прапаноў кампанія А1 спыняе абслугоўванне па архіўным тарыфным плане фіксаванай сувязі «Інтэрнэт для офіса 20». Да ўказанай даты абаненты гэтага тарыфнага плана могуць самастойна перайсці на любыя актуальныя прапановы для офіса. Зрабіць гэта можна як у Асабістым кабінеце (пры ўзроўнях доступу «Адміністратар» або «Супервайзер»), так і па заяве стандартнага ўзору, якую можна перадаць на адрас legal@a1.by. Пры гэтым з 1 лістапада 2024 года абаненты, якія не змянілі тарыфны план самастойна, будуць аўтаматычна пераведзены на тарыфны план «Інтэрнэт для офіса 30».

 

Апроч таго, з 21 кастрычніка 2024 года для кліентаў фізічных асоб пашыраецца спіс даступных для набыцця ў растэрміноўку роўтараў. У сувязі з гэтым будуць унесены змены ў Парадак падавання нетэрмінальнага абсталявання ў растэрміноўку кліентам у рамках дагавора аб аказанні паслуг у сетцы фіксаванай сувязі. Азнаёміцца з абноўленым дакументам можна па спасылцы.

 

Каб даведацца больш аб зменах, звярніцеся праз анлайн-чат на сайце www.A1.by або па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.