Аб парадку кампенсацыі абанентам А1 у сувязі з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту ў Мінску ў верасні 2020 г. | Навiны | Пра кампанію

Аб парадку кампенсацыі абанентам А1 у сувязі з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту ў Мінску ў верасні 2020 г.

У сувязі з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту ў Мінску 6, 13, 20 і 27 верасня 2020 года (агульны час некарэктнай працы сэрвісу склаў 17 гадзін 12 хвілін), звязанымі з выкананнем патрабаванняў упаўнаважаных дзяржаўных органаў і ўзніклымі па незалежных ад кампаніі прычынах, кіраўніцтвам А1 прынята рашэнне аб правядзенні кампенсацый абанентам мабільнай сувязі (фізічным і юрыдычным асобам), якіх закранула праблема недаступнасці сэрвісаў у названы перыяд, у адпаведнасці з наступным алгарытмам:

  1. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, якія карыстаюцца тарыфамі, у абаненцкую плату якіх уваходзіць інтэрнэт-трафік і якая складае менш за 10,00 руб. у месяц, будзе ажыццёўлена кампенсацыя ў выглядзе бясплатнага пакета 500 МБ інтэрнэт-трафіку тэрмінам на 30 дзён.
  2. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, якія карыстаюцца тарыфамі з абаненцкай платай больш за 10,00, але менш за 15,00 руб. у месяц, будзе на выбар прапанаваная кампенсацыя ў выглядзе бясплатнага пакета 1 ГБ інтэрнэт-трафіку або бясплатных 50 хвілін для званкоў ва ўсе сеткі тэрмінам на 30 дзён.
  3. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, якія карыстаюцца тарыфамі з абаненцкай платай больш за 15,00, але менш за 30,00 руб. у месяц, будзе на выбар прапанаваная кампенсацыя ў выглядзе бясплатнага пакета 3 ГБ інтэрнэт-трафіку або бясплатных 100 хвілін для званкоў ва ўсе сеткі тэрмінам на 30 дзён.
  4. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, якія карыстаюцца тарыфамі з абаненцкай платай больш за 30,00 руб. у месяц, будзе на выбар прапанаваная кампенсацыя ў выглядзе бясплатнага пакета 5 ГБ інтэрнэт-трафіку або бясплатных 250 хвілін для званкоў ва ўсе сеткі тэрмінам на 30 дзён.
  5. Абанентам тарыфнага плана «Бізнес-клас», «Раздавай Wi-Fi Pro», а таксама ўдзельнікам акцый «Спецыяльная прапанова для новых абанентаў тарыфнага плана «Без Ліміту» (якія падключыліся з 07.09 па 30.09.2020) і «Вярні свой нумар у сетку А1» (якія падключыліся з 21.09 па 30.09.2020), фізічным асобам, будзе ажыццёўлена кампенсацыя ў памеры 100% кошту абаненцкай платы за адзін дзень.
  6. Абанентам мабільнай сувязі юрыдычным асобам, а таксама фізічным асобам, якія абслугоўваюцца па індывідуальнай карпаратыўнай праграме, будзе ажыццёўлена кампенсацыя на тарыфных планах з аб'ёмам уключанага трафіку ад 500 МБ у памеры 100% штодзённай абаненцкай платы за адзін дзень адсутнасці сэрвісу; абанентам мабільнага інтэрнэту, якія карыстаюцца тарыфамі/платнымі інтэрнэт-пакетамі, у абаненцкую плату/кошт пакетаў якіх уключаны толькі інтэрнэт-трафік, незалежна ад аб'ёму і хуткасці – у памеры 100% ад штодзённай абаненцкай платы/кошту пакета за адзін дзень адсутнасці сэрвісу.

 

Абаненты-фізічныя асобы ў перыяд з 20 па 25 кастрычніка атрымаюць SMS-апавяшчэнне з прапановай выбраць кампенсацыйны пакет. У выпадку, калі тарыфны план уключае безлімітныя званкі (напрыклад, тарыфы лінейкі «Камфорт+»), то абаненту будзе прапанаваная магчымасць падключыць толькі пакет інтэрнэт-трафіку. Калі тарыфны план уключае безлімітны інтэрнэт-трафік (напрыклад, «Без Ліміту»), то яму будзе прапанаваны ў выглядзе кампенсацыі толькі пакет хвілін ва ўсе сеткі. Абанентам тарыфных планаў для мадэмаў і планшэтаў будзе прапанаваны толькі пакет інтэрнэт-трафіку.

 

Каб выбраць падыходзячы пакет кампенсацыі, атрымальніку SMS трэба толькі адправіць у адказ SMS з парадкавым нумарам пакета, пазначанага ў SMS. Пасля гэтага кампенсацыйны пакет будзе налічаны ў адпаведнасці з апісаным алгарытмам. Каб скарыстацца адпаведным пакетам, у абанента павінен быць падключаны сэрвіс мабільнага інтэрнэту або тэлефанія.

 

Карэкціроўкі абаненцкіх плат абанентам-юрыдычным асобам будуць праведзеныя ў аўтаматычным рэжыме і будуць улічаныя ў рахунку за кастрычнік.